Перакладная літаратура паміж прагматыкай і місіяй: размова выдаўцоў
Прадстаўленая размова беларускіх выдаўцоў Ігара Логвінава, Зміцера Вішнёва і Зміцера Коласа, якую мадэравала філосафка Таццяна Шчытцова, адбылася ў канцы 2021 года. Выдаўцы гавораць тут пра цяжкасці, але і не губляюць надзеі, гавораць пра новыя кнігі, якія якраз рыхтуюцца ці плануюць выпусціць. За паўтара года, пакуль ішла праца над мантажом, перакладам і рабіліся апошнія ўзгадненні, шмат што змянілася. Цяпер перад намі прыклад нестабільнасці і разбурэння культурнага ландшафту ў Беларусі: калі ў 2021 годзе толькі выдавецтва “Логвінаў” мусіла працаваць у выгнанні ў Вільнюсе, дык цяпер магчымасць дзеяць у Беларусі страцілі і абодва другія выдавецтвы, “Галіяфы” Зміцера Вішнёва з красавіка 2022, а выдавец Зміцер Колас — з траўня 2023 года.
На гэтым тле відэа ператвараецца ў важны дакумент часу, які фіксуе працэсы пераемнасці і падваліны незалежнай выдавецкай справы: што гэта за людзі, якія былі гатовыя рабіць кнігі ў Беларусі ў самых неспрыяльных умовах? Якія тэндэнцыі назіраліся ў апошнія гады? У чым бачаць выдаўцы сваю задачу з гледзішча культурнай палітыкі? Якое месца займае пры гэтым пераклад?
Сёння беларускім выдаўцам, і удзельнікам размовы, і ўсім іншым, больш чым калі патрэбная міжнародная бачнасць, бо ад гэтага ў поўным сэнсе слова залежыць выжыванне выдавецтваў. А бальшыня з іх зусім не збіраецца здавацца, а хоча працягваць працу: за мяжой, у падполлі, у супрацоўніцтве з іншымі выдавецтвамі, напрыклад у рамках акцыі “33 кнігі для іншай Беларусі”.
Частка I: Пра выдавецтвы
Частка II: Прагматычны аспект
Частка III: Метафізічны аспект
Частка IV: Культурна-палітычны аспект
Камера і мантаж: Макс Карасцялёў
Пераклад: Сяргей Паўлавіцкі
Фота З. Вішнёва на вокладцы: Андрэй Дзмітранок