Cities of translators Minsk У пошуках дому
by de

У пошуках дому

У пошуках дому

Дом як тое месца, адкуль мы сыходзім. І якое шукаем. Прывязка да нейкай краіны, асяродку, людзей, культуры альбо невядомая прастора, якую мы мусім здабыць, зрабіць сваёю. 

Дом, як і наша ідэнтычнасць, заўжды мяняецца: часам складана зразумець, дзе ён зараз ёсць. У пэўным месцы? У нашых блізкіх? У мове? У нас саміх?

І што ёсць домам для перакладчыка?

І што калі тваё падарожжа – гэта новыя і новыя мовы, творы і краіны – і твой дом павялічваецца з кожным знойдзеным табой аўтарам? 

І што калі твой дом звужаецца да маленькага пакойчыка, у якім ты працуеш, адпачываеш, стасуешся анлайн, знаходзячыся ў вымушанай самаізаляцыі?

І што калі твой горад крычыць і патрабуе свабоды, а потым пераўтвараецца ў акупаваную тэрыторыю?

І што калі ты не можаш гэтага вытрымаць і вымушаны з’ехаць у новую краіну ў пошуках новага дому?

А што калі застаешся?

І колькі гэта працягнецца? І як гэта зменіць нас і нашыя тэксты? Ужо змяняе? 

Разам з героямі рубрыкі мы намагаліся схапіць гэта рухомае, няўлоўнае адчуванне дому з дапамогай не толькі слоў, але і малюнкаў, гукаў, фатаграфіі. Ад уласнага адчування слова і прафесіі – да самаідэнтыфікацыі ў прасторы. У пошуках дому. Часу. У пошуках сябе.

 


Серж Мядзведзеў
Жывая вада

Уладзь Лянкевіч
У рытме (З)Менска

Віталь Рыжкоў
«Паабяцай мне ўсё што заўгодна, акрамя маўчання»

вольга гапеева
Сляды на пялёстках

Яўген Папакуль
Словы, якія пазначаюць дом

 

PDF

Darya Amialkovich, Foto: © Siarhiej Zdanovic

Дар'я Амяльковіч (Darya Amialkovich)

Культурная журналістка, арт і кінакрытык. Скончыла журфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і магістратуру  Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Культурныя і візуальныя даследаванні". У культурнай журналістыцы больш за 12 гадоў. Супрацоўнічала з рознымі беларускімі медыя: газетамі "Культура", "Наша Ніва", "Новы час", часопісам  "Мастацтва".  Друкавалася ў шведскіх выданнях Hjärnstorm i Göteborgs-Posten.

Сёння - культурны аглядальнік у медыяпраекце Reformation.

Сябра FIPRESCI.

Verwandte Artikel
Весткі з вулею
Беларускія лёсы рускага “Анегіна”
сцежкай праз стагоддзе
Аб Мінсках і мадленках