У пошуках дому
У пошуках дому
Дом як тое месца, адкуль мы сыходзім. І якое шукаем. Прывязка да нейкай краіны, асяродку, людзей, культуры альбо невядомая прастора, якую мы мусім здабыць, зрабіць сваёю.
Дом, як і наша ідэнтычнасць, заўжды мяняецца: часам складана зразумець, дзе ён зараз ёсць. У пэўным месцы? У нашых блізкіх? У мове? У нас саміх?
І што ёсць домам для перакладчыка?
І што калі тваё падарожжа – гэта новыя і новыя мовы, творы і краіны – і твой дом павялічваецца з кожным знойдзеным табой аўтарам?
І што калі твой дом звужаецца да маленькага пакойчыка, у якім ты працуеш, адпачываеш, стасуешся анлайн, знаходзячыся ў вымушанай самаізаляцыі?
І што калі твой горад крычыць і патрабуе свабоды, а потым пераўтвараецца ў акупаваную тэрыторыю?
І што калі ты не можаш гэтага вытрымаць і вымушаны з’ехаць у новую краіну ў пошуках новага дому?
А што калі застаешся?
І колькі гэта працягнецца? І як гэта зменіць нас і нашыя тэксты? Ужо змяняе?
Разам з героямі рубрыкі мы намагаліся схапіць гэта рухомае, няўлоўнае адчуванне дому з дапамогай не толькі слоў, але і малюнкаў, гукаў, фатаграфіі. Ад уласнага адчування слова і прафесіі – да самаідэнтыфікацыі ў прасторы. У пошуках дому. Часу. У пошуках сябе.
Серж Мядзведзеў
Жывая вада
Уладзь Лянкевіч
У рытме (З)Менска
Віталь Рыжкоў
«Паабяцай мне ўсё што заўгодна, акрамя маўчання»
вольга гапеева
Сляды на пялёстках
Яўген Папакуль
Словы, якія пазначаюць дом