Cities of translators Minsk Нябачная праца
by de

Нябачная праца

Графічная серыя, 2021

У маёй працы можна выдзеліць два асноўныя слаі: па-першае, мяне цікавіла музычнасць, рытм, структура, уласцівая паэтычнаму тэксту. Хацелася прадставіць структуру, архітэктуру верша, яго шкілет у выглядзе графічнага твора. 

Па-другое, хацелася звярнуць увагу на працу перакладчыкаў, якая часта застаецца нябачнай. У графіцы добра праяўляецца іншасць аднолькавага - той самы тэкст, але на кожнай мове ўсё ж іншы, новы. 

Адзначу яшчэ тое, што гэтая праца - яшчэ і своеасаблівае прывітанне Ільме Ракузе праз гады: у 2010 годзе я ўжо рабіў інсталяцыю на яе верш пра снег.

PDF

Mikhail Gulin, Foto: © Zmicier Vajnousky

Міхаіл Гулін 

 

Нарадзіўся 1 красавіка 1977 года ў Гомелі (Беларусь).

Сябар Беларускага саюза мастакоў

1998 - 2004 Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

1994 - 1998 мастацкая вучэльня 

1991 - 1994 мастацкая школа

Выбраныя персанальныя выставы 

2020 (НЯ)ПРАЎДА, арт-квартал “Кансерва”, Брэст (Беларусь)

2019 Сацыяльная роля, перформанс, інтэрактыўная інсталяцыя, культурны хаб “Ок16”, Мінск (Беларусь)

2018 Часткі чагосьці большага..., мастацкая галерэя A&V, Мінск (Беларусь)

2018 100% Masculine, мастацкая галерэя COVA, Эйндхавен (Нідэрланды)

2017 І я так магу!, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск (Беларусь)

2015 ARTMUST…, мастацкі праект на Міжнародным кірмашы сучаснага мастацтва Artvilnius'15, выставачны комплекс “ЛітЭкспа”, Вільнюс (Літва)

2014 За мяжой, галерэя Osnova, Цэнтр сучаснага мастацтва “Вінзавод”, Масква (Расія)

2011 Выстава Недзіцячага малюнка, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск (Беларусь)

 

Выбраныя групавыя выставы

2021 Screams of the silenced, прастора The Grey Space in the Middle, Гаага (Нідэрланды)

2021 Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў, Мистецький арсенал, Кіеў (Украіна)

2020 Зялёны калідор, галерэя DiDi, Санкт-Пецярбург (Расія)

2017 White – Red – White Ones, Цэнтр сучаснага мастацтва, Торунь (Польшча) 

2017 Space of diffusion, Дзяржаўны музей Грузіі імя Сімана Джанашыя, Тбілісі (Грузія)

2016 ZBOR. Рух беларускага мастацтва, прастора IZOLYATSIA, Кіеў (Украіна)

2014 Візуальны сінтэз (з Ільём Кукушкіным), галерэя Osnova, Цэнтр сучаснага мастацтва “Вінзавод”, Масква (Расія)

2012 Going public: пра цяжкасці публічнага выказвання, міжнародны праект (Германія, Беларусь, Літва, Расія)

2012 Hole Mole, галерэя Aula, Познань (Польшча)

2012 Палацавы комплекс, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомель (Беларусь)

2012 Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых, завод “Гарызонт”, Мінск (Беларусь)

2010 ЛІТÄRА. Візуальныя даследаванні паэзіі, Інстытут імя Гётэ, Мінск (Беларусь)

2009 Беларускі павільён 53-й Венецыянскай біенале, мастацкі праект, выставачны цэнтр “БелЭкспа”, Мінск (Беларусь)